Васі́ль Рыго́равіч До́ркін (, в. Канаеўка Пензенскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці — Доркин Василий Григорьевич (75 лет)) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога прамысловага выканаўчага камітэта (1963—1964), рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Кандыдат гістарычных навук. Член УКП(б).
Біяграфія У 1930-я гады абіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны на партыйнай рабоце ў Пензенскай вобласці.
У 1944—1946 гадах пасля вызвалення Беларусі на пасадзе 3-га сакратара Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля два гады знаходзіўся ў рэзерве ЦК КП(б)Б.
З 1947 года ў Брэсцкім гарадскім камітэце КП(б)Б на пасадзе другога сакратара, з 1950 года — першы сакратар.
З пачатка 1951 года быў на пасадзе першага сакратара Маладзечанскага абкама КП(б)Б, з красавіка 1954 года — старшыня Маладзечанскага аблвыканкама.
З 1956 па студзень 1963 года — інспектар ЦК КПБ.
Са студзеня 1963 па снежань 1964 года — старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
У 1964 годзе загадам міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР Міхаіла Дарашэвіча прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна.
Кандыдат у члены ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССРСайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Спасылкі Председатели Гродненского облисполкома Доркин Василий Григорьевич. Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Старшыні Маладзечанскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Сакратары Баранавіцкага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Брэсцкага гаркама КПБ