Растоўскае кня́ства — удзельнае княства Русі XIII—XV стст. з цэнтрам у Растове.
Гісторыя Вылучылася ў 1207 годзе з Уладзіміра-Суздальскага княства. У яго уваходзілі Яраслаўль, Угліч, Малога, Белавозера і Усцюг. Першы князь Растоўскага княства — Канстанцін Усеваладавіч, які ў 1216 годзе стаў вялікім князем уладзімірскім, падзяліў Растоўскае княства паміж сынамі. У выніку з яго вылучыліся Яраслаўскае, Угліцкае, Белаазёрскае княствы, у 1277 годзе князь Глеб Васількавіч на кароткі час далучыў да Растоўскага княства Белаазёрскае княства, у 1285 — і Угліч.
З сярэдзіны 14 ст. Растоўскае княства трапіла пад уплыў маскоўскіх князёў. Іван Каліта выкупіў г. Угліч. Пры Дзмітрыю Данскім растоўскія князі сталі фактычна «службовымі» князямі Масквы. З 1474 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Князі Гл. таксама: Растоўскія князі — князі Растоўскага княства і іх нашчадкі
1207—1218 — Канстанцін Усеваладавіч 1218—1238 — Васілька Канстанцінавіч 1238—1277 — Барыс Васількавіч 1277—1278 — Глеб Васількавіч 1278—1286 — Дзмітрый Барысавіч і Канстанцін Барысавіч 1286—1288 — Канстанцін Барысавіч 1288—1294 — Дзмітрый Барысавіч 1294—1307 — Канстанцін Барысавіч 1307—1316 — Васіль Канстанцінавіч 1316—1320 — Юрый Аляксандравіч
Растова-Усрэцінскія князі 1320—1331 — Фёдар Васільевіч 1331—1360 — Андрэй Фёдаравіч 1360—1364 — Канстанцін Васільевіч 1364—1409 — Андрэй Фёдаравіч 1409—? — Іван Андрэевіч
Растова-Барысаглебскія князі
1320—1365 — Канстанцін Васільевіч 1365—1404 — Аляксандр Канстанцінавіч 1404—1416 — Андрэй Аляксандравіч 1417—1418 — Фёдар Аляксандравіч ?—1474 — Уладзімір Андрэевіч і Іван Іванавіч Доўгі
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Валагодскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1207 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1474 годзе Катэгорыя:Гісторыя Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:1207 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Расіі