ЖэўжыкЧароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — адзін з персанажаў беларускай міфалогіі. Добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства.

Апісанне

Жэўжыка ўяўлялі як худога дзядка невялікага росту, з доўгай чырвонай барадой, доўгай шыяй, маленькай галавой, з доўгімі, але маленькімі рукамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі. Пры гэтым, Жэўжык неверагодна моцны і спрытныДревлянский П. «Белорусские народные предания» // Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. — М.: Ладомир, 2002.

Лад жыцця

Жэўжык жыве на дне самага глыбокага возера. Днём ён плавае пад вадой, а ноччу няспешна аб’язджае свае ўладанні на лодцы, разганяючы пікай хвалі. Паводле падання беларускага фальклору, Жэўжык можа адной рукой выцягнуць лодку з вады і выратаваць людзей, якія апынуліся ў небяспецы на вадзе. Для людзей Жэўжык застаецца нябачным, бо плавае па роўнядзі рэк і азёр на нябачным чоўне.

Жэўжык можа не толькі выратаваць чалавека з вады, ён у сілах утаймаваць вецер і нават буру. Жэўжыку падпарадкоўваюцца ўсе вадзяныя духі, у тым ліку Вадавік і Лазавік.

У Беларусі ёсць вядомыя прымаўкі, звязаныя з вобразам Жэўжыка: «Які Жэўжык» — які спрытны! «Бы Жэўжык нырае» — нібы Жэўжык плавае; «Жэўжык — ты — Рудая Барада …» — ах, Жэўжык — рыжая барада… Жэўжык — часам значыць карлік ці нават проста — хлапчук.Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010

Крыніцы

Катэгорыя:Славянская міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія