Паўстанне 1953 года ў ГДР, вядомае ў Германіі як Народнае паўстанне ў ГДР () пачалося з страйку будаўнікоў Усходняга Берліна 16 чэрвеня 1953 года і на наступны дзень пераўтварылася ў шырока распаўсюджанае паўстанне супраць урада Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Было жорстка задушанае танкамі Групы савецкіх войск у Германіі і Народнай паліцыяй. Нягледзячы на ўмяшанне войск СССР хвалю бунтаў і страйкаў было нялёгка спыніць. Нават пасля 17 чэрвеня дэманстрацыі прайшлі ў больш чым 500 гарадах і вёсках краіны.
Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Гісторыя ГДР Катэгорыя:Канфлікты 1953 года Катэгорыя:Знешняя палітыка СССР Катэгорыя:Паўстанні ў Германіі Катэгорыя:1950-я ў Берліне Катэгорыя:1953 год у Германіі Катэгорыя:Чэрвень 1953 года