Пупок дабрародны — у тэксце згадана пад назвай Anthemis nobilis, валовае вочка (Chamaemelum nobile) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сямейства , тыпавы від гэтага роду. Лекавая расліна.
Батанічнае апісанне
Моцна пахкая расліна.
Сцёблы 10-30 см вышынёй, прамыя або ўзыходзячыя, разгалінаваныя.
Лісце сідзячае, с двойчы- ці тройчы-перыстарассечанымі даўгаватымі або лінейна-даўгаватымі прылісткамі 1—6 см даўжынёй и 4—15 мм шырынёй.
Кошыкі адзінкавыя, абгорткі 3-6 мм у вышыню, 6-12 мм у дыяметры, язычковыя кветкі белага колеру, трубчастыя — жоўтыя.
Час цвіцення — з ліпеня па верасень.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Разводзіцца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Лекавае дзеянне расліны аналагічна такому ў аптэчнага рамонка.
Мае дэкаратыўныя махрыстыя формы.
Лекавыя ўласцівасці Уласцівасці: бактэрыцыднае, заспакаяльнае, жоўцегоннае, супрацьзапаленчае, супрацьспазматычнае, болесуцішальнае.
Касметычнае дзеянне У крэмах для рук змякчае скуру, загойвае расколіны. Карысны пры куперозе. Прыбірае мяшкі пад вачыма, выдаляе азызласць з твару.
Псіха-эмацыянальнае дзеянне Эфектыўны сродак пры бессані (асабліва ў спалучэнні з лавандай). Нават у невялікіх канцэнтрацыях валодае заспакаяльным дзеяннем, здымае спазмы і курчы, дапамагае пры шоку (масаж у вобласці сонечнага спляцення).
Батанічная класіфікацыя
Таксанамія Від уваходзіць род семейства порядка .
Сінонімы Доўгі час таксанамічных становішча віду заставалася няўстойлівым, розныя аўтары ўключалі таксон у розныя роды, гэтая сітуацыя стала адной з прычын утварэння шырокай сінанімікі:
, nom. inval.
Літаратура
Спасылкі
Chamaemelum nobile (L.) All. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1785 годзе Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)