Каро́ціца — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Турасполле, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,27 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.

Знаходзіцца сярод парослага хмызняком балота. Берагі сплавінныя. Зарастае. На поўначы злучана канавай з ракой Дзіва.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі