Калпяне́ц — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 2 км на поўдзень ад вёскі Загор'е, за 0,8 км на ўсход ад возера Атолава, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.

Размешчана сярод забалочанай, парослай хмызняком мясцовасці. Злучана канавай з возерам Атолава.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна