Гу́рка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў, за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Ахрэмаўцы, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Схілы на захадзе вышынёй да 10 м, на ўсходзе да 15 м. З поўначы і поўдня да возера прымыкаюць даліны часовых вадацёкаў. Праз сістэму каналаў на поўначы злучана з возерам без назвы. Зарастае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна