Азяра́йцы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 25 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 4 км на поўдзень ад вёскі Мілашкі, у басейне ракі Дзісна. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Плошча вадазбору 3 км².

Размешчана сярод лесу. Выцякае ручай і меліярацыйны канал у раку Янка.

Літаратура

 — С. 52.

Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна