Рыгор Сямёнавіч Кавалёў (1902—1944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Рыгор Кавалёў нарадзіўся 25 красавіка (па новаму стылю — 8 мая) 1902 года у вёсцы Вялікая Крушынаўка (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). У 1924—1928 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай чырвонай Арміі. З 1932 года працаваў старшынёй калгаса на радзіме. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі і ўступіў байцом у партызанскі атрад. У жніўні 1944 года быў другі раз прызваны ў армію, быў стралком 2-й матастралковай быгады 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас Шаўляйскай аперацыі.
18 жніўня 1944 года Кавалёў знаходзіўся сярод савецкіх байцоў, якія абаранялі вышыню на захадзе ад Шаўляя ад магутнай кантратакі батальёна пяхоты ворага, 23 танкаў і 9 бранетранспарцёраў. У крытычны момант бою Кавалёў са звязкай ручных гранат кінуўся пад нямецкі танк, коштам свайго жыцця знішчыўшы яго. Першапачаткова быў пахаваны ў літоўскай вёсцы Купры, але потым быў перапахаваны ў мястэчку Гінкунай Шаўляйскага раёна Літвы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданяў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі сяржант Рыгор Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Літаратура
Герои Советского Союза — могилевчане. — Минск, 1965. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Шаўляйскім раёне