Канцыно́ва — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў, за 1,3 км на ўсход ад вёскі Спаруны, у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на паўночным захадзе да 10 м), разараныя, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе невыразныя. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Ручаямі злучана з возерам Укля.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны