За́йкава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Фарынава (ГарчакіЛіст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.), у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,34 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад лесам, на ўсходзе пад хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 25 м на поўдні да 80 м на поўначы. На ўсходзе выцякае ручай у раку Ушача.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы