Пані́клае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на поўдзень ад горада Полацк, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Мяжно 2-е, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на поўдні да 5 м), разараныя, на паўднёвым захадзе і ўсходзе пад лесам. На поўначы забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Возера значна змялела.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна