Лео (), сапр. Аракел Рыгоравіч Бабаханян (, Шуша, Бакінская губерня — , — армянскі гісторык, пісьменнік, публіцыст, прафесар Ерэванскага ўніверсітэта.

Біяграфія Скончыў школу, займаўся самаадукацыяй. Працаваў натарыяльным пісарам, тэлеграфістам, кіраўніком друкарняй «Арар» (Шуша, Баку). У 1895—1906 гг. — супрацоўнік, сакратар газеты «Мшак». У 1906—1907 гг. выкладаў у семінарыі Геваргян (Эчміядзін). З 1924 года да канца жыцця выкладаў у Ерэванскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць Да пачатку XX стагоддзя апублікаваў шмат даследаванняў па асноўных праблемах гісторыі Арменіі і яе культуры. Яму прыналежаць манаграфіі на армянскай мове, прысвечаныя гісторыі армянскага друкарства, жыцця і дзейнасці кіраўніка армянскай царквы ў Расіі Іосіфа Аргуцінскага, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў і крытыкаў XIX стагоддзя Сцяпанаса Назарана і Грэгара Арцруні.

У апошнія гады жыцця працаваў над шматтамовай гісторыяй Арменіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў пантэоне Камітаса Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Гісторыкі Арменіі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты СССР