Дзегцяро́ўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Дзегцяры, у басейне ракі Бярозаўка.

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна разараныя. З усходняга заліва выцякае ручай у возера Шубніцкае.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны