Цімафей Якаўлевіч Гарноў (, в. Асіпова, Расійская імперыя Віцебская вобласць, Беларусь — , ля паселішча , ва Усходняй Прусіі, Трэці рэйх; цяпер Калінінградская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант, камандзір гарматы 2-га дывізіёна 597-а артылерыйскага палка (159-я стралковая Віцебская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 5-я армія, 3-і Беларускі фронт). Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Ц. Я. Гарноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1937—1939 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, потым жыў і працаваў у горадзе Свабодны Амурскай вобласці.

У Чырвоную Армію быў прызваны Свабодненскім РВК у 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Калінінскім, 3-м Беларускім франтах.

Камандзір гарматы старшы сяржант Ц. Гарноў вызначыўся ў час . У час прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Нёман 29 чэрвеня 1944 года яго гарматай былі знішчаны назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка. У час баёў 3—17 жніўня 1944 года разлік Ц. Я. Гарнова знішчыў 4 танкі, штурмавую гармату і вялікую колькасць жывой сілы праціўніка і 17 жніўня ў ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР на рацэ Шашупэ.

Загінуў Ц. Я. Гарноў у баі на тэрыторыі . Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Грос Дэгезен (у цэнтры сучаснага пасёлка Бабушкіна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці Расіі).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы»

Памяць Імя Ц. Я. Гарнова прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Асіпова, у якой ён вучыўся; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошкаГорнов Тимофей Яковлевич .. Імя Героя носіць рыбалоўны траўлер на Балтыцы. Пастановай Урада Калінінградскай вобласці ад 23 сакавіка 2007 года № 132 мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў атрымаў статус аб’екта культурнай спадчыны мясцовага (муніцыпальнага) значэнняМемориальный комплекс на братской могиле советских воинов..

Літаратура  — С. 64.

Спасылкі

Мемориальный комплекс на братской могиле советских воинов

Катэгорыя:Артылерысты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны