Вярхі́ — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 29 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1 км на поўдзень ад вёскі Парэчча, у басейне ракі Мнюта.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад сельгасугоддзямі. Уздоўж урэзу вады хмызняк. Выцякае ручай у раку Мнюта.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты