Чэмпіянат Кітая 2016 (, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 5 лістапада 2016 года ў Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам чэмпіянату Кітая. Кампанія Evergrande упершыню спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £650,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Марка Уільямса (6:4), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (6:2), Марка Алена ў паўфінальным матчы (9:3) і другога нумара сусветнага рэйтынгу Сцюарта Бінэма ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой першы прафесійны тытул пасля перамогі на International Championship у лістападзе 2015 года.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд новага кітайскага турніру склаў £650,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £200,000, стаўшы найбуйнейшым першым прызам у гісторыі снукерных турніраў, якія праходзілі па-за тэрыторыяй Вялікабрытаніі, а таксама перасягнуўшы прызавыя пераможцаў усіх турніраў сезона, апроч чэмпіянату свету і Мастэрс.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£200000Фіналіст£100000Паўфіналісты£50000Чвэрцьфіналісты£300001/8 фіналу£15000Найвышэйшы брэйк£10000Агульны прызавы фонд £650000

Удзельнікі

На чэмпіянат Кітая 2016 года былі запрошаны топ-10 снукерыстаў сусветнага рэйтынгу, 4 снукерысты, якія мелі найвышэйшы аднагадовы рэйтынг (які вёўся з пачатку сезона), але не ўваходзілі ў топ-10 сусветнага рэйтынгу, а таксама два снукерысты, якія атрымалі спецыяльнае запрашэнне ад Кітайскай асацыяцыі більярда і снукера (CBSA).

Пасеў гульцоў на спаборніцтва быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 26 верасня 2016 года (пасля Шанхай Мастэрс 2016 года). Такім чынам, напрыклад, Джо Пэры, які займаў дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу перад турнірам, кваліфікаваўся на яго толькі паводле вынікаў аднагадовага рэйтынгу, бо пасля Шанхай Мастэрс займаў адзінаццатае месца ў афіцыйным рэйтынгу.

Роні О’Саліван, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу і атрымаў права на ўдзел у чэмпіянаце Кітая, адмовіўся ад удзелу. Такім чынам, замест яго на турнір патрапіў Марк Уільямс, які займаў 13-ы нумар у рэйтынгу пасля Шанхай Мастэрс, бо Джо Пэры, які знаходзіўся на адзінаццатым месцы, ужо кваліфікаваўся на турнір праз аднагадовы рэйтынг, а Марка Фу, які займаў дванаццатае месца, атрымаў запрашэнне ад CBSA.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-16 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, двое (без уліку Роні О’Салівана) не патрапілі на чэмпіянат Кітая — Бары Хокінс (14-ы ў сусветным рэйтынгу) і Кайрэн Уілсан (15-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Рыкі Уолдэн (17-ы), Энтані Мак-Гіл (18-ы) і Майкл Холт (22-і).

Самым узроставым удзельнікам чэмпіянату Кітая 2016 стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Кваліфікаваўся паводле сусветнага рэйтынгуКваліфікаваўся паводле аднагадовага рэйтынгуАдмовіўся ад удзелу Гулец Сусветны рэйтынг Аднагадовы рэйтынг Дэбют11 690650 60775 19.06.1983 201622 516534 34775 21.05.1976 201635 447308 26000 10.08.1982 201643 409166 19000 20.08.1989 201656 408725 22750 18.05.1975 201664 376925 91500 01.04.1987 201677 359582 58500 11.02.1982 2016810 336592 9725 22.02.1986 2016917 312208 9400 11.11.1982 20168 302333 8000 05.12.1975 20161016 243008 22250 21.03.1975 20161112 226200 105150 25.07.1979 20161218 197375 73525 05.02.1991 2016139 295133 41050 13.08.1974 20161422 149683 38150 07.08.1978 201613 08.01.1978 201611 05.03.1987 2016

Сетка турніру

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Чжу Ін.Guangzhou Gymnasium, Гуанчжоу, Кітай. 5 лістапада 2016. Джон Хігінс (5) 10:7 Сцюарт Бінэм (2) 6 Сусветны рэйтынг 2 28 Рэйтынгавыя турніры 3 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 1 Колькасць удзелаў 1 3 Колькасць згуляных матчаў 3 3 Колькасць выйграных матчаў 3 2 Колькасць соценных брэйкаў 5 131 Найвышэйшы брэйк 141 Статыстыка асабістых сустрэч 8 Лік асабістых сустрэч 3 50 Лік паводле фрэймаў 29 0 Лік паводле фіналаў 0

ТурнірСтадыяЛік Мастэрс 2016 Чвэрцьфінал Джон Хігінс3:6 Сцюарт Бінэм Пол Хантэр Класік 2015 1/64 фіналу Джон Хігінс4:3 Сцюарт Бінэм Мастэрс 2014 1/8 фіналу Джон Хігінс6:2 Сцюарт БінэмWorld Open 2013 1/8 фіналу Джон Хігінс5:0 Сцюарт Бінэм Прэм'ер-ліга 2012 Паўфінал Джон Хігінс4:5 Сцюарт БінэмШанхай Мастэрс 2011 1/8 фіналу Джон Хігінс5:2 Сцюарт Бінэм Прага Класік 2010 Чвэрцьфінал Джон Хігінс4:1 Сцюарт БінэмАдкрыты чэмпіянат Кітая 2006 1/16 фіналу Джон Хігінс5:4 Сцюарт БінэмГран-пры 2005 Чвэрцьфінал Джон Хігінс5:1 Сцюарт БінэмАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2000 1/16 фіналу Джон Хігінс5:0 Сцюарт БінэмАдкрыты чэмпіянат Уэльса 1999 1/8 фіналу Джон Хігінс4:5 Сцюарт Бінэм 134 Найвышэйшы брэйк 112 3 Соценныя брэйкі 2 6 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 15 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 22 соценныя брэйкі. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый.

Лідарам па колькасці соценных і паўсоценных серый стаў фіналіст спаборніцтва Сцюарт Бінэм з 21 брэйкам за 50 ачкоў, 7 з якіх былі соценнымі. Пераможца турніру Джон Хігінс выканаў 20 паўсоценных серый (5 сэнчуры), а паўфіналісты Шон Мёрфі і Марк Ален — 18 (4) і 12 (5) адпаведна. У паўфінальным матчы супраць Бінэма Мёрфі выканаў найвышэйшы брэйк на спаборніцтве ў 144 балы.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе брэйкі Шон Мёрфі 18 4 14 144, 129, 121, 101; 94, 87, 86, 85, 83, 80, 78, 75, 69, 69, 66, 64, 63, 62 Сцюарт Бінэм 21 7 14 141, 122, 118, 114, 112, 104, 102; 98, 96, 84, 83, 78, 71, 71, 66, 58, 57, 56, 52, 52, 50 Марк Ален 12 5 7 140, 131, 114, 106, 100; 95, 74, 70, 60, 60, 54, 51 Джон Хігінс 20 5 15 134, 131, 123, 101, 100; 88, 78, 78, 77, 77, 68, 68, 65, 65, 58, 57, 56, 54, 52, 52 Марк Сэлбі 7 1 6 127; 89, 81, 74, 72, 61, 52 Алістэр Картэр 3 0 3 92, 77, 53 Майкл Холт 8 0 8 90, 74, 72, 69, 68, 61, 54, 51 Марка Фу 2 0 2 83, 74 Ніл Робертсан 2 0 2 76, 61 Джо Пэры 2 0 2 75, 53 Марк Уільямс 4 0 4 69, 67, 58, 54 Джад Трамп 2 0 2 64, 63 Рыкі Уолдэн 3 0 3 63, 59, 58 Лян Вэньбо 2 0 2 60, 54 Дзін Цзюньхуэй 3 0 3 58, 56, 51 Энтані Мак-Гіл 1 0 1 50 Увогуле 110 22 88 Найвышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі)

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Гулец Апошні матч 4 4 0 47 31 16 65.96% 20 5 134 2.35 9.4 200000 4 3 1 53 28 25 52.83% 21 7 141 2.52 7.57 100000 3 2 1 35 20 15 57.14% 18 4 144 1.94 8.75 50000 3 2 1 33 15 18 45.45% 12 5 140 2.75 6.6 50000 2 1 1 19 11 8 57.89% 7 1 127 2.71 19 30000 2 1 1 22 11 11 50% 8 0 90 2.75 30000 2 1 1 17 8 9 47.06% 2 0 83 8.5 30000 2 1 1 18 8 10 44.44% 3 0 92 6 30000 1 0 1 11 5 6 45.45% 2 0 76 5.5 15000 1 0 1 10 4 6 40% 4 0 69 2.5 15000 1 0 1 10 4 6 40% 3 0 63 3.33 15000 1 0 1 10 4 6 40% 2 0 75 5 15000 1 0 1 10 4 6 40% 2 0 64 5 15000 1 0 1 9 3 6 33.33% 3 0 58 3 15000 1 0 1 8 2 6 25% 2 0 60 4 15000 1 0 1 8 2 6 25% 1 0 50 8 15000

Статыстыка паводле краін

Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Англія 8 удзельнікаў (50%) 5 удзельнікаў (62.5%) 2 удзельнікі (50%) 1 удзельнік (50%) 5 перамог — 3 паразы (+7) 2 перамогі — 3 паразы (-1) 1 перамога — 1 параза (0) 0 перамог — 1 параза (-3) Бінэм (6:2)Сэлбі (6:2)Картэр (6:4)Мёрфі (6:4)Холт (6:5) Пэры (4:6)Трамп (4:6)Уолдэн (4:6) Мёрфі (6:2)Бінэм (6:5) Сэлбі (5:6)Холт (5:6)Картэр (2:6) Бінэм (9:8) Мёрфі (8:9) Бінэм (7:10) Шатландыя 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%) 1 удзельнік (50%) 1 перамога — 1 параза (-2) 1 перамога — 0 паразаў (+4) 1 перамога — 0 паразаў (+6) 1 перамога — 0 паразаў (+3) Хігінс (6:4) Мак-Гіл (2:6) Хігінс (6:2) Хігінс (9:3) Хігінс (10:7) Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%) 1 перамога — 0 паразаў (+2) 1 перамога — 0 паразаў (+1) 0 перамог — 1 параза (-6) Ален (6:4) Ален (6:5) Ален (3:9) Ганконг 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 перамога — 0 паразаў (+3) 0 перамог — 1 параза (-4) Фу (6:3) Фу (2:6) Кітай 2 удзельнікі (12.5%) 0 перамог — 2 паразы (-7) Дзін (3:6)Лян (2:6) Аўстралія 1 удзельнік (6.25%) 0 перамог — 1 параза (-1) Робертсан (5:6) Уэльс 1 удзельнік (6.25%) 0 перамог — 1 параза (-2) М.Уільямс (4:6)

Агульная статыстыка

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле Колькасць гульцоў 1684216 Колькасць матчаў 842115 Колькасць фрэймаў 76 (88)38 (44)29 (34)17 (19)160 (185) Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 9.59.514.517 Самая буйная перамога 6:2 (2)6:2 (2)9:3 (1)10:7 (1)9:3 (1) Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 12104 Колькасць брэйкаў 52242113110 Колькасць соценных брэйкаў 476522 Найвышэйшы брэйк 140 (Ален)131 (Ален)144 (Мёрфі)134 (Хігінс)144 (Мёрфі) Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 6.5610.513 Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.51.7535 Удзельная паўсоценная сярыйнасць () 1.461.581.381.311.45 Удзельная соценная сярыйнасць () 195.434.833.47.27

Спасылкі

Чэмпіянат Кітая 2016 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Кітая 2016 на CueTracker.net

Катэгорыя:Чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:Снукерны сезон 2016/2017 Катэгорыя:2016 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2016 годзе Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі