Лядзецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лядзец.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Пасля скасавання раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты.
Склад Вёска Вялікія Арлы Вёска Гарадзец Аграгарадок Лядзец Вёска Малыя Арлы
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2470 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,4 % — беларусы, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1849 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Давыд-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе