Фядо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Фядоры.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты.

10 кастрычніка 2025 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радчыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Аўсямірава, Вялікі Лес, Калоднае, Паніжжа, Радчыцк).

Склад Вёска Аўсямірава Вёска Вялікі Лес Вёска Калоднае Вёска Нячатава Вёска Паніжжа Вёска Радчыцк Аграгарадок Фядоры

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1276 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (2 населеныя пункты) — 1041 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе