Слабадское — балота нізіннага (93 %) і пераходнага (7 %) тыпаў у Докшыцкім (1,5 тыс. га) і Лепельскім (0,7 тыс. га) раёнах Віцебскай вобласці, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў вадазборы ракі Сергуч. Усход балота прымыкае да берагоў азёраў Вольшыца і Плаўна. Плошча балота складае 2,2 тыс. га, у межах прамысловага паклада 2,1 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 2.5 м, ступепь распаду нізіннага 35 %, пераходнага 13 %, попельпасць адпаведна 10 % і 4 %. На 1 студзеня 1984 запасы торфу складалі 9,5 млн. т. Балота ў натуральным стане. Месцамі ўчасткі хваёвых і бярозавых лясоў, хмызнякі з вярбы і вольхі, травяное покрыва з асок, сфагнавыя імхі.
Літаратура
Катэгорыя:Балоты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Бярэзінскі біясферны запаведнік Катэгорыя:Нізінныя балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Докшыцкага раёна Катэгорыя:Балоты Лепельскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта