Цна — рака ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Віліі).

Назва М. Фасмер назву Цна параўноўвае са ст.-пруск. tusna- «ціхі», авест. tušna-, tušni- «ціхі», ст.-інд. tūsním «ціха» і з тушыць. Менш пераканаўчым ён лічыць вывядзенне Цна з *Дьсна і збліжэнне з ДзяснойМ. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 4. Москва, 1987. С. 303..

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні. Ул. Тапароў, следам за К. Бугам, звязвае іх з балцка-прускім tusnan "ціхі"В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323..

В. Жучкевіч на гэта заўважае, што ў Беларусі дадзеныя рэкі адрозніваюцца як раз самым хуткім цячэннем (за выключэннем прытока Гайны) у параўнанні з рэкамі, у якія яны ўпадаюць. Найбольш верагодным ён лічыць тлумачэнне назвы ад славянскага дзесная «правая». А. Сабалеўскі тлумачыў назву ад славянскага тъсьнъ «вузкая»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 397-398..

Гідраграфія Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Рашаткі Маладзечанскага раёна, упадае ва Ушу прыкладна за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны.

Каля ракі вёскі Цна (Вілейскі раён), Чарчонава (Маладзечанскі раён).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Віліі)