Чарто́ўскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад горада Браслаў, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мяжаны, у басейне ракі Дрысвята.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м, парослая хмызняком. Упадае ручай з возера Глушанок, выцякае ручай у возера Муйса.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты