Луко́нец — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Лепель, прыкладна за 0,5 км на поўнач ад вёскі Бяседы.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 11,1 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 14—16 да 26 м. Усходнія і заходнія берагі нізкія і забалочаныя, астатнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Каля ўсходніх і заходніх берагоў забалочаная пойма. На ўсходзе з возера выцякае ручай у раку Эса.

Літаратура

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Басейн Эсы