Луко́мскае — вадасховішча ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Лукомка, каля вёскі Рудніца.

Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай Лукомскай ГЭС на рацэ Лукомка. Плошча паверхні 0,68 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м. Аб'ём вады 1,1 млн м³. Берагі вадасховішча абрывістыя вышынёй 10—15 м у нізоўі і спадзістыя ў вярхоўі.

Літаратура — С. 365.

Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Чашніцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:Лукомка