«Наземны старт» — сумесны праект Расіі, Украіны і ЗША, які прадугледжвае выкарыстанне стартавага комплекса на касмадроме «Байканур» для запускаў мадэрнізаваных ракет-носьбітаў «Зеніт-2SLБ» і «Зеніт-3SLБ».

Для рэалізацыі праекта створана сумеснае расійска-украінскае прадпрыемства «Міжнародныя касмічныя паслугі».

Гісторыя Ідэя камерцыйных запускаў «Зенітаў» з Байканура нарадзілася ў КБ «Паўднёвае» — тады праект меў назву «Старт з пустыні». Новым проектам збіраліся пашыріць рамкі праграмы «Марскі старт», аднак кіраўніцтва кампаніі Sea Launch доўгі час не падзялала такое меркаванне.

Тым не менш, у працэсе рэалізацыі праекта «Марскі старт» маркетынгавыя даследаванні, праведзеныя кампаніяй Sea Launch, выявілі, што значная колькасць запускаў касмічных апаратаў масай да 4 т мэтазгодней ажыццяўляць не з марской платформы, а з пускавой устаноўкі касмадрома «Байканур», і 16 студзеня 2004 года прэзідэнт Sea Launch падпісаў Пагадненне аб прынцыпах супрацоўніцтва па «наземным старце».

Праект «Наземны старт» патрабаваў максімальнага выкарыстання напрацовак па комплексах «Зеніт» і «Марскі старт», і ў ходзе падрыхтоўкі праграмы былі праведзены дапрацоўкі ракеты-носьбіта «Зеніт-2» і разгоннага блока «ДМ-SL», а таксама стартавай пляцоўкі, заправачнай станцыі і іншых аб'ектаў наземнай інфраструктуры касмадрома.

Храналогія асноўных падзей 1995 год — абмеркаванне праекта камерцыйных запускаў ракет-носьбітаў «Зеніт-2» са старой назвай «Старт з пустыні» з кампаніяй Sea Launch.

1999 год — заснавана сумеснае расійска-украінскае прадпрыемства «Міжнародныя касмічныя паслугі».

26 студзеня 1999 года — падпісана «Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Казахста, Урадам Расійскай Федэрацыі и Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб мерах па ахове тэхналогій у сувязі з запускамі Расіяй з касмадрома Байканур касмічных апаратаў, у адносінах каторых маецца ліцэнзія ЗША» (ратыфікавана Федэральным законам № 165-ФЗ ад 29.12.2000 г.).

2003 год — арганізавана фінансаванне пачатковых работ, праведзена абарона эскізнага праекта. Выкананыя работы паказалі, што «3eніт-3SLБ» можа вывесці на геапераходную арбіту карысны груз масай да 3600 кг і на геастацыянарную арбіту - да 1600 кг, таксама можа быць выкарыстаны для дастаўкі карысных грузаў да МКС.

16 студзеня 2004 года у Маскве адбылося падпісанне Пагаднення аб прынцыпах супрацоўніцтва па праекту «Наземны старт» паміж кампаніямі Sea Launch и «Міжнародныя касмічныя паслугі».

28 кастрычніка 2004 года адбылася сустрэча кіраўніка Раскосмаса і прэзідэнта Уральскай горна-металургічнай кампаніі, на якой быў узгоднены механізм прыцягнення фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі праекта «Наземны старт» па мадэрнізацыі касмічнага ракетнага комплекса «Зеніт» для ажыццяўлення запускаў касмічных апаратаў.

28 ліпеня 2005 года кампанія Sea Launch падпісала пагадненне з карпарацыяй PanAmSat пра першы камерцыйны запуск па праграме «Наземны старт». Пагадненне прадугледжвала запуск спадарожніка PAS-11 ракетай-носьбітам «Зеніт-3SLБ» з касмадрома «Байканур» у канцы другога квартала 2007 года.

6 верасня 2005 года — кампанія Sea Launch падпісала пагадненне з карпарацыяй PanAmSat пра другі камерцыйны запуск. Пагадненне прадугледжвае запуск спадарожніка Horizons-2.

17 лютага 2006 года — кампаніі Міжнародныя касмічныя паслугі і Sea Launch паведамілі аб заключэнні кантракту з кампаніяй Israel Aircraft Industries аб трэцім камерцыйным запуску па праграме «Наземны старт». Кантракт прадугледжвае запуск спадарожніка «Амос-3» ракетай-носьбітам «Зеніт-3SLБ» у чацвёртым квартале 2007 года.

8 снежня 2006 года — Краснаярскі машынабудаўнічы завод вырабіў першы лётны ўзор мадэрнізаванага разгоннага блока ДМ-SLБ для праекта «Наземны старт».

24 красавіка 2008 года — першая спроба запуска «Амос-3» не атрымалася па прычыне збою, які адбыўся ў сістэмах наземнага абсталявання.

28 красавіка 2008 года ў 09:00 па маскоўскім часе адбыўся першы запус па праекце «Наземны старт» ізраільскага касмічнага апарата AMOS-3..

Пускі ракет-носьбітаў Табліца пускаў ракет-носьбітаў па праграме «Наземны старт»: № пускаДата пускаКасмічны апаратМасаВынік пуска128 красавіка 2008AMOS-31,27 т226 лютага 2009Telstar 11N4 т322 чэрвеня 2009MEASAT-3a2,366 т41 снежня 2009Intelsat 152,550 т56 кастрычніка 2011Intelsat-183,200 т61 верасня 2013Amos-44,260 т

Спасылкі Афіцыйная інфармацыя ад кампаніі Sea Launch Неафіцыйны рускамоўны сайт, прысвечаны міжнароднаму праекту і ракетна-касмічнаму комплексу «Марскі старт» і «Наземны старт»

Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:Касманаўтыка Украіны Катэгорыя:Міжнародныя касмічныя праекты