Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Чарасы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1885—1886 гадах з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Шмат’ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага культавага дойлідства — какошнікі, кілепадобныя аркі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам на пілонах, акаймаваным кілепадобнай ліштвай.
Інтэр’ер Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Мікалай Цудатворац» і «Цуд Георгія аб змеі».
Літаратура
— С. 314—315 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Чарасы Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1886 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі