Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Гісторыя Пабудавана ў 1601—1604 гадах з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры ранняга барока. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з макаўкай, над фасадам — 4-граннай шатровай званічкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках і па вуглах.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чашніцкага раёна Катэгорыя:Чарэя Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1604 год у Еўропе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі