Шэвалежэ́ры (, ад — конь і — лёгкі, жвавы) — від лёгкай кавалерыі ў арміях еўрапейскіх краін у канцы XV—XIX стст. для разведкі, пошукаў, рэйдаў у тыл праціўніка і інш. Першыя падраздзяленні з'явіліся ў Францыі ў 1498 годзе, потым у Аўстрыі і германскіх дзяржавах. Ў XVI—XVII стст. ствараліся палкі шэвалежэраў, якія захаваліся ў Баварыі і Італіі да канца XIX ст.
Лёгкую нерэгулярную кавалерыю на ўзор шэвалежэраў арганізаваў у пачатку XVII ст. адзін з военачальнікаў Вялікага Княства Літоўскага А. Ю. Лісоўскі.
Літаратура
Катэгорыя:Кавалерыя