Ліпу́чка вожыкападобная (Lappula squarrosa) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Гэта аднагадовая травяністая расліна мае прамое сцябло, з якога часта тырчаць доўгія адагнутыя галінкі, формы якіх адрозніваюцца ў розных рэгіёнах і кліматычных умовах. Расліна можа дасягнуць метра ў вышыню. Сцёблы пакрытыя лінейным або авальным лісцем даўжынёй да 5 сантыметраў і пакрытым бялёсымі валасінкамі. Травастой вылучае пах, які, як правіла, лічыцца непрыемнымNon-native Plant Species of Alaska: European Stickseed. У суквецці доўгія, пакрытыя лісцем гронкі маленькіх кветак на канцах галін. Кожная кветка ад 2 да 4 мм шырынёй з пяціпялёсткавым светла-блакітным венчыкам. Часам сустракаюцца расліны з белымі кветкамі.

Плод уяўляе сабой кластар з чатырох арэшкаў, якія пакрытыя кручкаватымі шыпікамі. Насенне рассейваецца, калі калючкі чапляюцца на поўсць жывёл ці чалавечае адзенне, і калі яны перамяшчаюцца з дапамогай ветру.

Экалогія і арэал Расце ў Еўропе і Азіі, дзе расліна шырока распаўсюджана, від таксама інтрадуцыраваны ў большай частцы Паўночнай Амерыкі і АфрыкіInteractive Agricultural Ecological Atlas of Russia and Neighboring Countries. Добра вядомы, як шкоднае пустазелле ў месцах, дзе натуралізаваўся, а таксама ў многіх раёнах натуральнага арэалу.

Гэта расліна лёгка расце ў шырокім дыяпазоне асяроддзяў пражывання, у тым ліку на сельскагаспадарчых угоддзях, дарогах, жвіравых падушках, і камяністых пустках. Яна цвіце на выбітых жывёламі пашах.

Зноскі

Літаратура

Láppula Fabr. — Липýчка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 377, 379. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1827 годзе Катэгорыя:Пустазелле