Кры (ад , саманазва: Nēhiyaw) — група малых алганкінскіх народаў, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2015 г.) - 317 000 чалавек.
Кры адносяцца да паўночных алганкінаў і маюць агульнае паходжанне з іну. Яны лічаць сябе прамымі нашчадкамі культурнага героя Вісакеджака, які выратаваў зямлю ад сусветнага патопуOral Tradition: The Beginning of the Cree World . Да прыходу еўрапейцаў кры насялялі лясныя раёны ўсходняй Канады, займаліся вандроўным паляваннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам.
Першыя кантакты паміж французскімі езуітамі і кры былі ўсталяваны каля 1640 г. Французы выкарыстоўвалі для назвы тубыльцаў скарочаную форму слова аджыбвэ KirištinoDefinition of Cree by Merriam-Webster. У выніку ўдзелу ў футравым гандлі кры пашырылі населеныя імі тэрыторыі і часткова перасяліліся на заходнія раўніныCree People . Там яны асвоілі конегадоўлю і паляванне на бізонаў.
Урад Канады імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з тубыльцамі. Кры ўдзельнічалі ў даследаванні паўночных тэрыторый, наладжванні дзяржаўнай паштовай службы. Аднак у другой палове XIX ст. з-за вынішчэння дзікай жывёлы традыцыйны лад жыцця прывёў да крызісу. Урад Канады скарыстаўся гэтым для перамяшчэння раней вандроўных груп у рэзервацыі. Перамяшчэнне суправаджалася дагаворамі, паводле якіх урад абяцаў абараняць правы тубыльцаў на зямлю. Да нашых дзён у рэзервацыях жыве каля паловы ўсіх кры.
З 1970-х гг. заўважна палітычная актыўнасць кры. Яны ўдзельнічаюць у экалагічным руху і барацьбе карэнных народаў за свае правы.
Да кантактаў з еўрапейцамі кры падзяляліся на тэрытарыяльныя групы з некалькіх сем'яў. Улетку яны сустракаліся для арганізацыі супольных свят. Вылучаўся пласт абраных правадыроў і шаманаў. Пасля перамяшчэння ў рэзервацыі традыцыйныя паляўнічыя групы зніклі. Кры сталі падзяляцца паводле прыналежнасці да той ці іншай рэзервацыі або адпаведна мове.
Катэгорыя:Алганкіны Катэгорыя:Народы Канады