«Іпадром» (, ) — 51-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Церамкі» і «Выставачны Цэнтр» у раёне скрыжавання праспекта Акадэміка Глушкова і Васіля Касіяна. Адкрыта 25 кастрычніка 2012 года. Пасажырапаток — 10,3 тыс. чал./суткі (2015 год). Назва — ад размешчанага паблізу кіеўскага іпадрома.
Гісторыя
Будаўніцтва Будаваць станцыю пачалі восенню 2011 года. Па стане на люты 2012 года года часткова раскрыты катлаван будучай станцыі. Два праходніцкія механізаваныя комплексы ў канцы верасня 2011 года пачалі будаваць перагонныя тунэлі ад станцыі «Выставачны Цэнтр». 28 лютага 2012 года адбылася збойка правага перагоннага тунэля з катлаванам станцыіhttp://www.kievpress.net/news/Metrostroevcy_segodnya_doshli_do_ippodroma-14944 , 10 красавіка 2012 года — левага. На пачатак кастрычніка 2012 года станцыя была гатова ў канструкцыях, збудаваныя выхады і ажыццяўлялася яе аздабленне. 20 кастрычніка 2012 года на станцыю прыйшоў пробны цягнік.
Першы год працы На станцыі часова працавала толькі адна платформа — па першым пуці арганізавалі чаўнаковы рух да станцыі «Выставачны Цэнтр». Такая схема руху арганізавана ў сувязі з тым, што на станцыі «Іпадром» няма пуцявога развіцця для развароту цягнікоў. Станцыю планавалі адкрыць адначасова са станцыяй «Церамкі», на якой разварот і ажыццяўляўся б. Аднак з прычыны недахопу фінансавання адкрыццё Церамкоў перанеслі на 2013 год.
Перайменаванне Прапанова перайменаваць станцыю прагучала адразу ж пасля яе адкрыцця. Камісія па пытаннях найменняў і памятных знакаў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) з падачы Таварыства ўкраінскай мовы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі падтрымала ідэю змены праектнай назвы станцыі кіеўскага метрапалітэна «Іпадром» на «Адэская».
Ёсць пэўная традыцыя, калі на выездзе з Кіева знаходзіцца станцыі метро, якія сваёй назвай сімвалізуюць пэўны кірунак — Мінская, Чарнігаўская, Харкаўская… Зараз будзе яшчэ і Адэская, да таго ж звязана з Адэскай плошчай, якая знаходзіцца побач
Аднак профільная Камісія па пытаннях культуры і турызму Кіеўскай гарадской рады ў верасні 2012 года не падтрымала гэтую прапанову.
Кіеўская рада на пасяджэнні дэпутатаў 1 лістапада 2012 года не падтрымала перайменаванне толькі што адкрытай станцыі ў Адэскую (за — 12 дэпутатаў з неабходных 61).
Акрамя таго, станцыя «Адэская» ўжо прысутнічала ў плане развіцця Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі ў якасці крайняй з паўднёвага боку, пасля станцыі «Церамкі».
Канструкцыя У снежні 2010 года на калегіі горадабудаўнічай рады быў прадстаўлены праект падаўжэння Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі метрапалітэна ад станцыі «Выставачны Цэнтр» да Адэскай плошчыЗаседание коллегии градостроительного совета Киевглавархитектуры 23.12.2010. Згодна з гэтым праектам, планавалася, што станцыя «Іпадром» будзе аднаскляпеністай. Аднак пасля праект быў зменены. У снежні 2011 года былі прадстаўлены новыя рэндэры, згодна з якімі станцыя мусіла быць калоннай з трыма пралётамі, з галерэяй над адным з пуцей.
За станцыяй збудаваныя камеры з’ездаў для перспектыўнага адгалінавання тунэляў у бок жылога масіву Церамкі-II.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная схема развіцця Кіеўскага метрапалітэна да 2020 года Схема падаўжэння Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. — Кіеў: Праектны інстытут «Укрметратунэльпраэкт», 2007 Месцазнаходжанне станцыі, генплан. — Кіеў: Праектны інстытут «Укрметратунэльпраэкт», 2007 Разгляд праекта ўчастка Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі метрапалітэна ад станцыі «Выставачны цэнтр» да Адэскай плошчы на горадабудаўнічым савеце, 23 снежня 2010 года. // 81412.livejournal.com. — 2011. — 1 лютага. Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна
Рэндэры «Іпадрома» і «Церамкоў» // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 13 красавіка. Будаўніцтва «Іпадрома» // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 29 мая. «Іпадром»: два месяцы да пуску // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 16 жніўня. «Іпадром» — практычна фініш; «Церамкі» — доўгачаканы старт // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 9 кастрычніка. За тыдзень да адкрыцця станцыя метро «Іпадром» усё яшчэ не гатовая // 2012. — 17 кастрычніка. Аляксандр Папоў: «Да канца года адкрыем дзве новыя станцыі метрапалітэна ў напрамку Церамкоў» // Сайт Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. — 2012 — 7 мая.
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна