Лю́двіг фон Фалькенха́ўзен (; 13 верасня 1844, — , ) — нямецкі генерал, барон. У 1917—1918 гадах быў генерал-губернатарам Бельгіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і генерал-лейтэнанта Аляксандра фон Фалькенхаўзена. У арміі з 1862 года. Удзельнічаў у Аўстра-прускай вайне і Франка-прускай вайне. Служыў у Генштабе і Ваенным міністэрстве. З 1899 года камандзір XIII (Вюртэмбергскага) АК. У 1902 годзе пайшоў выйшаў у адстаўку.
Першая сусветная вайна З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на службу і быў прызначаны камандзірам вайсковай групы «Фалькенхаўзен» у складзе 6-й арміі генерала Рупрэхта Баварскага. У верасні 1914 года на базе яго групы створана армейскае ўпраўленне, камандзірам якога прызначаны Фалькенхаузен.
З красавіка 1916 года — начальнік Камандавання берагавой абароны Паўночнай Германіі. З жніўня 1916 года — камандаваў 6-й арміяй на поўначы Францыі. З 21 красавіка 1917 года — генерал-губернатар Бельгіі. Сышоў у адстаўку ў лістападзе 1918 года.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны