Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы венгерскай арміі, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, сярод якіх была Венгрыя, выкарыстоўваліся на прымусовых работах па адбудоўле гаспадаркі разам з цывільнымі венгерскімі грамадзянамі. Іх трымалі ў спецыяльных лагерах у заходніх рэгіёнах СССР пераважна ва Ўкраіне і Беларусі. Як правіла венграў трымалі асобнымі аддзяленнямі ў адных лагерах з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 гЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)

Нацыянальнасць Усяго ўлічала ваеннапалонныхВызвалена і рэпатрыяванаПамерла ў палоне немцы 2 171 312 2 031 743 297 250 аўстрыйцы 156 681 145 790 10 891 чэхі і славакі 69 977 65 954 4 023 французы 23 136 21 811 1325 югаславы 21 830 20 354 1476 палякі 60 277 57 149 3128 галандцы 4730 4530 200 бельгійцы 2014 1833 181 люксембуржцы 1653 1560 93 іспанцы 452 382 70 датчане 456 421 35 нарвежцы 101 83 18 іншыя нацыянальнасці 3989 1062 2927 Усяго па Вермахту 2 733 739 2 352 671 381 067 % 100 % 86,1 % 13,9 % Венгры 513 766 459 011 54 755 Румыны 187 367 132 755 54 612 Італьянцы 48 957 21 274 27 683 Фіны 2377 1974 403 Усяго па саюзнікам 752 467 615 014 137 753 % 100 % 81,7 % 18,3 % Усяго ваеннапалонных 3 486 206 2 967 686 518 520 % 100 % 85,1 % 14,9 %

Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чалВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, №36 (302). - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. Так ў Магілёве згодна Мемарыяльнаму спісу венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах, была зарэгістравана смерць Яноша Фодора ў 1945 г. ў спецшпіталі 3161.

Рэпатрыяцыя і вызваленне У 1946 г. пачалося вызваленне першых груп зняволеных венграў, якіх вярталі на Радзіму па хадатайніцтву ўрада Ферэнца Надзя. У пачатку 1950-х гг., асабліва пасля смерці Сталіна былі вызвалены астатнія ваеннапалонныя і цывільныя венгры. Гісторыкі маюць розныя ацэнкі таго сколькі венграў пабывалі ў лагерах НКУС у 1944-1955 ггTamás Stark “Malenki Robot” – Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944–1955). (ёсць напр, ацэнкі, што падчас дэсталінізацыі было взывалена 10 тыс. чалTamás Stark. Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe. (2003).), але відавочна яны былі самай буйной нацыянальнай групай пасля немцаў.

Спасылкі Imre Tatár, «Bánhidától Kijevig: egy volt munkaszolgálatos emlékezése a hazai táborra és a szovjet hadifogságra» (From Banhida to Kiev: memories of a former labor camp inmate of his time in a Hungarian camp and Soviet captivity), Hadtörténelmi közlemények (2002), vol. 115, issue 4, pp 1156–87. Genocide or genocidal massacre?: The case of Hungarian prisoners in Soviet custody Human Rights Review Венгерские военнопленные в СССР: Документы 1941—1953 годов. Moscow, 2005

Гл. таксама Японскія ваеннапалонныя ў СССР Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Румынскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Фінскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Прымусовая праца венграў у СССР

Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна