Русанаўскі мост () — мост праз Русанаўскі праліў у Кіеве, прызначаны для руху аўтатранспарту і цягнікоў метро. Адкрыты 5 лістапада 1965 гады як працяг моста Метро адначасова з адкрыццём трэцяй чаргі Святошынска-Броварскай лініі Кіеўскага метрапалітэна ад станцыі «Дняпро» да станцыі «Дарніца». Пабудаваны на месцы моста, разбуранага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мост бэлечнай канструкцыі, шасціпралётны, даўжыня — 349,2 м, шырыня праезнай часткі для аўтамабіляў на паўночным боку моста — 14,0 м, шырыня тратуараў — 2,25 + 1,25 м.

Па паўднёвым боку моста пракладзена два шляхі метрапалітэна на ўчастку паміж станцыямі «Гідрапарк» і «Левабярэжная».

У красавіку 2007 года на горадабудаўнічым савеце Кіеўглаўархітэктуры разглядаўся праект рэканструкцыі моста з яго накрыццём.

Спасылкі Вэб-энцыклапедыя Кіева. Русанаўскі мост Антоненка К. Кароткі даведнік-вызначальнік кіеўскіх мастоў // 486.livejournal.com. — 2009. — 11 сакавіка. Кальніцкі М. Забыты мост // mik-kiev.livejournal.com — 2008. — 17 верасня. Папярэднія праектныя прапановы будаўніцтва накрыцця над адкрытай часткай Святошынска-Броварскай лініяй метрапалітэна. Пасяджэнне горадабудаўнічага савета Кіеўглаўархітэктуры 25 красавіка 2007 // archunion.com.ua

Катэгорыя:Масты Кіева