Палац Спорту (, ) — 30-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Залатыя Вароты» і «Клоўская». Адкрыта 31 снежня 1989 года ў складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Назва — ад размешчанага побач Палаца спорту.
Канструкцыя Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з калонамі павялічанага перасеку. Незвычайная канструкцыя спрыяла стварэнню незвычайнага рашэння зводу ў цэнтральнай зале — яна не радыяльная, а больш трапецыяпадобная з зааваленымі кутамі. З гэтай станцыі пачалося шырокае выкарыстанне алюмінію ў аздабленні станцый Кіеўскага метро. Калоны арыгінальнай формы абліцаваныя зялёным (тады вельмі незвычайным) кубінскім мармурам і алюмініевым профілем. Светлавыя лініі са стандартных свяцілень практычныя і арганічна ўпісваюцца ў агульны інтэр’ер станцыі.
Тэматычна-архітэктурная будова перона адлюстроўвае сваю асаблівасць, трохі павялічаная вышыня залы дазволіла аўтарам стварыць уражанне яе дынамічнасці. Аддзелачныя матэрыялы — мармур, граніт, каляровы метал надаюць станцыі індывідуальнасці.
Назва станцыі на шляхавых сценах выканана буйнымі літарамі арыгінальнай формы. Калі ў кіеўскім метро былі прыбраны надпісы на рускай мове, станцыя «Палац спорту» доўгі час заставалася адзінай у Кіеве, дзе на шляхавых сценах назва станцыі была пазначана і на рускай мове, нароўні з украінскай. У лютым 2015 г. надпіс на рускай мове быў дэмантаваны, на кожнай са шляхавых сцен пакінута па аднаму надпісу на ўкраінскай мове.
Вестыбюлі Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які вядзе ў падземны пераход, што выходзіць на Спартыўную плошчу і Эспланадную вуліцу. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Перасадка З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Курэніўска-Чэрванаармійскай лініямі. Перасадка на станцыю «Плошча Льва Талстога» размешчана з паўночнага тарца станцыі, пераход абсталяваны чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам.
Фотаздымкі
Цікавы факт «Палац спорту» — адзіная станцыя кіеўскага метрапалітэна, дзе на шляхавай сцяне на працягу доўгага часу захоўваліся назвы станцыі на рускай мове. У лютым 2015 рускамоўныя надпісы былі дэмантаваныя.
Рэжым працы Адкрыццё — 05:45, закрыццё — 0:11.
Адпраўка першага цягніка ў напрамку: ст. «Сырэц» — 06:00 ст. «Чырвоны хутар» — 05:50
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Сырэц» — 00:29 ст. «Чырвоны хутар» — 00:16
Пераход на станцыю «Плошча Льва Талстога» працуе з 05:45 да 0:25.
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйна сайце Кіеўскага метрапалітэна Вэб-энцыклапедыя Кіева
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна