BN (:B:N:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт з Бярозы.

Гісторыя Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурта піша гітарыст і спявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту Басовішча ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень з якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы». Удзельнічалі ў якасці гасцёў на фестывалях Басовішча ў 2004—2007, 2009 гадах, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-сінгл «Жыццё маё», які з’яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома. У 2012 годзе, пасля працяглага часу маўчання, быў выдадзены доўгачаканы альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сябе 15 кампазіцый. Афіцыйная прэзентацыя дадзенага альбома адбылася 10 кастрычніка 2012 года канцэртам у мінскім клубе «Re:Public». Пачатак 2013 года адзначыўся прыхільнасьцю гурта да акустычнага выканання сваіх песень, выданнем акустычнага сінгла «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой зале КЗ «Мінск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на Еўрарадыё першую частку запісанай акустычнай версіі сваіх кампазыцый, якая ўключала ў сябе 6 песень. 6 мая 2013 года гурт прымаў удзел у музычным фестывалі пад назвай «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клубе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны Еўрарадыё. У 2015 годзе ўбачыў свет новы студыйны альбом «Шукай сваё».

Дыскаграфія

Альбомы Праз сябе (2002) Не трывай (2004) Žyvie Rock'n'Roll (2006) Крок за крокам (2012) Акустыка (EP) (2013) PIANO (EP) (2014) Шукай сваё (2015) #коджыцця (2018) 20 Plus (2025)

Сінглы «Загінулым паэтам прысьвячаецца (feat. Лявон Вольскі)» (2008) «Жыццё маё» (2010) «Будзь сабой» (2011) «Не трывай (акустыка)» (2013) «Палюсы, Вяртаньне» (2013) «Хвалі» (2016)

Удзел у зборніках Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Дзед Мароз» Наша музыка 1 (2003) — «Не трывай» Генералы айчыннага року (2004) — «Гарады» Прэм’ер Тузін 2005 (West Records, 2005) — «Спіралі» Песьні свабоды-2 (VoliaMusic, 2006) — «Цягнік» Дыхаць! (2006) — «Моднікі» Песьні свабоды-3 (2007) — «Быў час…» Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Daždžami» НезалежныЯ (2008) — «Загінулым паэтам прысвячаецца…» Права маладых (2010) — «Гузік» (кавер на песню гурта Нейра Дзюбель)

Удзельнікі Алесь Лютыч: гітара, спеў, музыка (з 1999 г.) Vicky Fates: бубны (з 2020 г.) Мікола Палякоў: бас-гітара (з 2022 г.) Сяржук Машковіч: тэксты (з 1999 г.)

Былыя ўдзельнікі Іван Ківатыцкі — гітара (1999—2000) Юрась Сцяпанаў — бас-гітара (1999—2002) Рамуальд Пазняк — бубны (1999—2012) Андрэй Лугай — гітара (2000—2001) Максім Літвінец — гітара (2001—2013) Максім Шолахаў — бас-гітара (2002—2005) Алесь Зайцаў — бас-гітара (2005—2013) Зміцер Харытановіч — бубны (2012—2019) Юрась Бардоўскі — гітара (2013—2018) Алесь Сіліцкі — бас-гітара (2013—2018) Павел Яноўскі — гітара, вакал (2018—2021) Віталь Дзьмітрэвіч — бас-гітара (2018—2021) Даніла Лях — клавішныя (2018—2021)

Храналогiя

Відэакліпы «Канюшня» (2006) «Цягнік» (2007) «Дажджамі»,  — Р. Бвашчак, «Белсат» (2007, прэмія «Кліп-Марафон-2008» у намінацыі «Найлепшая альтэрнатыва») «Крылы» (2008, зняты ў межах тэлепраекту «Выдатная сямёрка») «Žyvie Rock'n'Roll» (2008) «Попел» (2014, прэзентаваны ў клубе Re:Public падчас канцэрта, прысвечанага 15-годдзю гурта) «Вяртаньне» (2015)

Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысвячаецца» ды іншыя).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйная старонка (копія з web.archive.org) Алесь Лютыч: «Цяпер :B:N: стала слухаць мая матуля» Прэзентацыя на Еўрарадыё: «Акустыка» ад :B:N:, частка 1

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе