Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка () — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1961).
Біяграфія Нарадзіўся 21 чэрвеня 1914 года ў Рагачове. Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. Працаваў у 1937—1941 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача БССР, у 1942—1944 гадах у Мінскім гарадскім тэатры, у 1944—1946 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1946—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, у 1955—1978 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхалагічнай дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Алег Баян («» У. Маякоўскага), Мантанелі («» паводле Э. Л. Войніч), тата Карла («» паводле А. Талстога), Тарталья («» К. Гоцы).
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя