Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Архітэктура Дом № 7 уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада строга сіметрычная, мае трохчасткавую будову. Цэнтральная частка вылучана атынкавай сценкай з трыма лучковымі праёмамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. У бакавых частках трэцяга наверха сіметрычна размешчаны 2 невялікія балконы. Адзін з тарцоў будынка — глухі шчыт, другі ўшчыльную прымыкае да дома № 9.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску