Полацкае княства Старажытны Мінск размяшчаўся ў нізіне на беразе Свіслачы, на ўзроўні прыкладна васьмі метраў вышэй сучаснага ўзроўня ракі. Бліжэйшыя ўзвышшы — Траецкая гара, раён плошчы Свабоды і раён Юбілейнай плошчы.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 13 Найважнейшае архітэктурнае збудаванне ранняга Мінска — драўляны замак. Вакол яго размяшчаўся неўмацаваны пасад. Усе збудаванні старажытнага горада былі драўлянымі. Пераважаў зрубны тып забудовы, плошча жылых дамоў у асноўным складала ад 9 да 25 квадратных метраў. Большасць дамоў была аднакамерная і толькі нешматлікія з іх мелі сенцы. Першае вядомае каменнае збудаванне ў Мінску — падмурак незавершанага храма другой паловы XI стагоддзя — будаваўся нетыповым для Кіеўскай Русі метадамПервый Минский храм , minsk-old-new.com, хоць архітэктурны план храма падобны з культавымі будынкамі полацкай архітэктурнай школы. Шырыня пакрытых драўляным насцілам вуліц складала 3-4 метра. Усе вуліцы сыходзіліся ля варот замка. З-за балоцістай глебы ў горадзе таксама існавалі дрэнажныя канструкцыі.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 14

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая Ранейшая планіроўка вуліц захоўвалася вельмі доўга, аднак пасля пажару 1547 года сістэма вуліц і плошчаў была часткова перагледжана, а рынак быў перанесены з ранейшага месца перад замкам на цяперашнюю плошчу СвабодыГісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 68, размешчаную ў некалькіх сотнях метраў на поўдзень. Тым не менш, у старой, нізіннай частцы горада размяшчэнне вуліц захавалася да XX стагоддзя. Багністы раён на поўнач ад замка заставаўся амаль незаселены да XVI стагоддзя, калі тут з'явілася і пачало хутка забудоўвацца Татарскае прадмесце (Татарскі канец). Галоўнай вуліцай паўночнай часткі горада заставалася вуліца Няміга (Нямігская), якая ўзнікла на гандлёвым шляху ў заходнім кірунку.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 69 З-за таго, што паралельна вуліцы цякла напалову высахлая рака Няміга, вуліцу затаплівала кожную вясну і восень.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 94

У XVI—XVII стагоддзях стаў актыўна забудоўвацца і засяляцца раён Верхняга рынку, а ў пачатку XVII стагоддзя новыя межы горада былі абнесены земляным валам з бастыёнамі па лініі сучасных вуліц Раманаўская слабада, Гарадскі вал, праспект Незалежнасці, Янкі Купалы. Вал таксама праходзіў ля Татарскага канца і за Траецкай гарой на левым беразе Свіслачы.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 70

Доўгі час Мінск заставаўся пераважна драўляным. У XVII—XVIII стагоддзях была пабудавана двухпавярховая мураваная ратуша, а таксама некалькі каменных культавых збудаванняў у стылі барока (у тым ліку віленскага барока): каталіцкія езуіцкі касцёл Панны Марыі 1709 года, касцёлы кляштараў бэрнардынаў і бэрнардынак (апошні ператвораны ў Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа Беларускага экзархату РПЦ), касцёл святога Тамаша Аквінскага, праваслаўная царква Пятра і Паўла, уніяцкая царква Святога Духа).

Расійская імперыя У 1800 годзе ў Мінску было 39 каменных і 970 драўляных жылых дамоў, а таксама 48 іншых збудаванняў, большасць з якіх былі каменныміГісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 71-72: у 1795 годзе ў горадзе было 11 каменных храмаў і 6 драўляных.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 73 Колькасць каталіцкіх храмаў скарачалася — у ХІХ стагоддзі вялася перабудова шэрагу каталіцкіх і уніяцкіх храмаў у стылі барока па праваслаўным канонам. 30 мая 1835 года ў Мінску адбыўся моцны пажар, пасля якога было забаронена будаваць драўляныя дамы ў цэнтры горада. Дзякуючы гэтаму колькасць каменных дамоў у горадзе ўзрасла з больш чым 40 у 1800 годзе да 1027 ў 1904 годзе і 3 тысяч у 1917 годзе. У цэнтры горада пераважала двух - і трохпавярховая забудова.Улицы города и его архитектура , minsk-old-new.com У 1857 годзе была знесена Мінская гарадская ратуша. Немалая частка зямлі ў цэнтры горада належала дваранам, цэрквам і манастырам — у пачатку XIX стагоддзя на гэтых землях стаяла 62 % усіх дамоў у горадзе. Прадмесці Слабада і Камароўка да 1812 года былі юрыдыкай (прыватным уладаннем) Радзівілаў. У 1841 годзе ў каталіцкага духавенства была канфіскаваная ўся нерухомасць.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 92 Скарачалася колькасць манастыроў — калі на момант другога падзелу Рэчы Паспалітай у Мінску было 13 манастыроў, то ў сярэдзіне стагоддзя іх засталося ўсяго тры.

У 1836 годзе пачалося асваенне «Новага месца» (тэрыторыя сучаснага Аляксандраўскага сквера). У другой чвэрці XIX стагоддзя пачала забудоўвацца вуліца Захар'еўская (сучасны праспект Незалежнасці), якая неўзабаве стала галоўнай вуліцай горада, а таксама кварталы на поўдзень ад яе.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 93 У 1871 годзе праз горад прайшла чыгунка, а ў 1873 годзе ў горадзе перасекліся дзве чыгуначныя магістралі, што прывяло да з'яўлення раёнаў пасялення чыгуначнікаў і будаўніцтва вакзала на тагачаснай паўднёва-заходняй ўскраіне горада. Раёны горада прыкметна адрозніваліся па нацыянальнай і маёмаснай прыкмеце — чорнарабочыя і дробныя рамеснікі жылі ў прадмесцях, а яўрэйская бяднота — у раёне вуліцы Няміга і на поўнач ад яе.

Вялікае значэнне ў XIX стагоддзі надавалася добраўпарадкаванню горада — у 1830-я гады вуліцы горада пачалі актыўна брукаваць ў асноўным на грошы ад «каменнага збору» — збору грошай з праязджаючых праз мінскія заставы. У 1872 годзе быў закладзены Аляксандраўскі сквер, у 1874 годзе там быў адкрыты першы гарадскі фантан, а ў горадзе пачаў працу вадаправод, які дзейнічаў ад воданапорнай вежы каля Аляксандраўскага сквера. У канцы стагоддзя пачаў працу гарадскі тэатр (цяперашні тэатр імя Янкі Купалы). У 1896-1898 на грошы, сабраныя ад ахвяраванняў, была ўзведзена царква святога Аляксандра Неўскага з выкарыстаннем элементаў рускага барока. У 1905-1910 гадах на грошы мясцовага купца быў узведзены касцёл святых Сымона і Алены («Чырвоны касцёл»). Добраўпарадкаванне, аднак, не кранула прадмесцяў, навакольных слабод і ўсяго старога горада. Да пачатку XX стагоддзя цэнтр горада ўяўляў сістэму прамавугольных кварталаў з разбежнай ад цэнтра радыяльнай сістэмай вуліц і гасцінцаў, у той час як прадмесці забудоўваліся хаатычна. У пачатку XX стагоддзя дзейнічаў шэраг прамысловых прадпрыемстваў, якія размяшчаліся на паўднёва-ўсходзе (машынабудаўнічы завод, дрожджа-броварны завод), поўдні (бойні, крухмала-паточны завод, завод «Тэхнолаг»), паўднёва-захадзе (майстэрні па рамонце чыгуначных саставаў), захадзе (вытворчасць цэглы і шпалер) і паўночна-ўсходзе (піваварны завод «Багемія»). Вакол іх размяшчаліся рабочыя пасёлкі.

Сталіца БССР Пасля падпісання Брэсцкага міру Мінск перайшоў пад кантроль Германіі. У 1919-1920 гадах горад быў пасля невялікіх баёў заняты польскімі войскамі і затым зноў амаль без бою ўзяты Чырвонай Арміяй. Практычна бяскроўныя пераходы ў чужыя рукі дазволілі пазбегнуць маштабнага пашкоджання гарадской забудовы. Тым не менш, за гады войнаў камунальная гаспадарка прыйшла ў заняпад, а многія дамы патрабавалі рамонту.

У 1923 годзе тэрыторыя Мінска была заканадаўча павялічана ўдвая. У 1930-я межы горада пашыраліся далей. У сярэдзіне 20-х пачалося будаўніцтва працоўнага пасёлка імя Камінтэрна і іншых у Ляхаўке, у раёне плошчы Парыжскай камуны, вуліцы Крапоткіна і вакзала.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 301 За 1920-1932 гады насельніцтва горада павялічылася амаль утрая, з-за чаго з'явілася праблема вострага недахопу жылля. Аднак яе атрымоўвалася паспяхова вырашаць: у 1926 годзе сярэдняя забяспечанасць жыллём складала 4,4 квадратных метра на чалавека, а ў 1930 годзе — 5,7.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 338 Тым не менш, рост горада адбываўся вельмі хутка, і сярэдняя забяспечанасць жылой плошчай да 1938 года ўпала да ўзроўню 1926 года (4,4 квадратных метра на чалавека). У гэты перыяд быў адкрыты шэраг новых завадскіх карпусоў і рэканструяваны многія старыя.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 363 У 1934 годзе была пабудаваная новая электрастанцыя магутнасцю 6,4 МВт (сучасная ЦЭЦ-2).Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 346-47

Значная ўвага надавалася добраўпарадкаванню горада. У маі 1930 года была пушчаная ў эксплуатацыю агульнагарадская сетка каналізацыі, у 1926-1932 гадах былі адкрыты тры новых лазні і механізаваная пральня.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 340 У гэты перыяд былі таксама адкрыты кінатэатры «Цэнтральны» і «Перамога».Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 343 У 1934 годзе вуліцы пачалі асфальтаваць; першымі былі заасфальтаваныя Прывакзальная плошча, вуліцы Кірава, Леніна, Свярдлова, Савецкая і пачатковы адрэзак цяперашняга праспекта Незалежнасці. Вялікая ўвага надавалася будаўніцтву новых школ — у 1935-1937 гадах, напрыклад, было пабудавана 16 новых школ, і ўсе мелі актавыя і спартыўныя залы.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 362 Вяліся работы па электрыфікацыі рабочых ускраін, па асушцы Камароўскага і Сляпянскага балот.

У 1920-1930-х гадах у цэнтральнай частцы горада вялося актыўнае будаўніцтва. Самыя вядомыя збудаванні гэтага перыяду — Дом урада БССР, Вялікі тэатр оперы і балета, Дом афіцэраў, галоўны будынак Акадэміі навук (усе — па праекце Іосіфа Лангбарда), Палац піянераў і будынак ЦК КПБ (абодва — па праекце Анатолія Воінава і Уладзіміра Вараксіна) і Дзяржаўная бібліятэка (архітэктар — Георгій Лаўроў). Частка новых будынкаў была выкананая ў стылі канструктывізму (перш за ўсё, Дом ўрада, Дзяржаўная бібліятэка, клуб харчавікоў), але з 1930-х гадоў ад яго адмовіліся. Былі пабудаваны буйны універсітэцкі (архітэктар І.К. Запарожац) і клінічны гарадок. Да пачатку Другой сусветнай вайны былі таксама пабудаваны Дом друку, Дом партыйных курсаў, будынак Політэхнічнага інстытута, корпус Інстытута фізічнай культуры, гасцініца «Беларусь», будынак школы № 4 (па індывідуальным праекце), цэнтральны дом фізкультуры (1933) і стадыён «Дынама» (1934), які умяшчаў тады 10 000 гледачоў. Таксама быў адкрыты аэрапорт з будынкам аэравакзала. У 1938-40 гг. быў рэканструяваны чыгуначны вакзал.Гісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 412 У 1929 годзе была падарваная невялікая капліца Аляксандра Неўскага ў раёне Аляксандраўскага сквера. На 22 чэрвеня 1941 года было прызначана адкрыццё Камсамольскага возера.

Тым не менш, большасць будынкаў горада за межамі цэнтра заставаліся драўлянымі, а будаўніцтва новых будынкаў мела кропкавы характар. Доўгі час не існавала адзінай канцэпцыі развіцця горада, хоць у 1926 годзе быў прыняты план развіцця горада, распрацаваны В.М. СямёнавымГісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 302. План прадугледжваў пераўтварэнне прамавугольнай структуры горада ў радыяльна-кальцавую, дзе цэнтр быў бы шчыльна забудаваны, а ўскраіны захавалі б пераважна аднапавярховую забудову. Галоўнымі магістралямі горада павінны былі стаць цяперашнія праспект Незалежнасці і вуліцы Даўгабродская — Казлова — праспект МашэраваГісторыя Мінска. — Мн.: Наука и техника, 1967. — С. 339. У 1934 годзе былі прадстаўлены накіды генеральнага плана развіцця Мінска і толькі ў 1938 годзе быў канчаткова зацверджаны генеральны план развіцця горада, распрацаваны ў Ленінградзе пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вітмана, у аснове якога ляжалі ідэі стварэння радыяльна-кальцавой планіроўкі вуліц і серыі зялёных рэкрэацыйных зон па берагах ракі СвіслачМинск // Вялікая савецкая энцыклапедыя : у 30 т. / гал. рэд. А.М. Прохараў. — 3-е выд. — М. : Савецкая энцыклапедыя, 1969—1978., а таксама перабудовы хаатычна забудаваных раёнаў Старога горада. Канчатковы варыянт плана быў завершаны ў 1940 годзе.