Політэхнічны інстытут (, ) — 6-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Шуляўская» і «Вакзальная».

Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі. Назва станцыі выбрана па яе размяшчэнню побач з Кіеўскім політэхнічным інстытутам.

Апісанне Інтэр’ер станцыі адпавядае патрабаванням таго часу па барацьбе з «архітэктурнымі празмернасцямі», даволі стрыманы, мінімум мармуру, нават карнізы на пілонах адсутнічаюць. Але форма пілонаў пераклікаецца з тагачаснымі агульнымі тэндэнцыямі — навука, космас. Гэтую тэму падтрымлівае барэльеф пад назвай «У космас» на кантавой сцяне цэнтральнай залы.

Побач са станцыяй знаходзяцца Кіеўскі заапарк і медыцынскі інстытут. У пешаходнай даступнасці — станцыя хуткаснага трамвая «Політэхнічная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з наземным трохстужачным аднамаршавым эскалатарам.

Станцыя мае выхад на скрыжаванне праспекта Перамогі, Політэхнічнага завулка і вуліцы Ванды Васілеўскай. Наземны вестыбюль размешчаны ў чатырохпавярховіку па праспекце Перамогі, 35, у якім размяшчаецца адміністрацыя метрапалітэна.

Абсталяванне Пілоны абліцаваныя жоўтым мармурам, звужаюцца да нізу і маюць вертыкальныя вентыляцыйныя рашоткі. Асвятленне цэнтральнай залы — закарнізнае; бакавыя залы асвятляюць светлавыя лініі, аформленыя папярочнымі шклянымі пласцінамі. У тарцы цэнтральнай залы — алегарычная барэльефная кампазіцыя, прысвечаная асваенню космасу — дзяўчына на фоне сярпа і молата. Лязо сярпа пераходзіць у трасу руху Спадарожніка-1, які ляціць да сонца.

Восенню 2015 года з барэльефа, у рамках працэсу дэкамунізацыі, быў дэмантаваны малюнак молата.

Рэжым працы Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 00:14.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 5:49 ст. «Акадэмгарадок» — 6:00

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:18 ст. «Акадэмгарадок» — 0:29

Фотаздымкі

Крыніцы

Спасылкі Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна