Фрыдрых Генрых Якобі (; , г. Дзюсельдорф, Германія — ) — нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12).

Літаратурная творчасць Аўтар філаслфскіх раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779).

Светапогляд У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І. Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д. Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Ф.-Г. Якобі называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Ф.-Г. Якобі, змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб'ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Якобі проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Ф.-Г. Якобі крытыкаваў вучэнні І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі.

Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Ф.-Г. Якобі выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.

Літаратура Савеня А. Якобі //

Катэгорыя:Філосафы Германіі