Фла́вій Вале́рый Севе́р (), часам таксама званы ў рымскай гістарыяграфіі як Север II, — рымскі імператар як цэзар у 305—306 гадах, як аўгуст у 306—307 гадах.

Флавій Север насіў наступныя тытулы: цэзар — з 1 мая 305 года, аўгуст — з 25 ліпеня 306 года. Уладу трыбуна атрымаў з 1 мая 305 года.

Паходжанне і прызначэнне цэзарам Радзімай будучага імператара Флавія Валерыя Севера была ІлірыяАврелий Виктор. О цезарях. XL. 1.. Вядома, што ён быў нешляхетнага паходжання. Север быў прыяцелем імператара ГалерыяАноним Валезия. IV. 9.. Да прыходу да ўлады ён служыў у арміі, па ўсёй бачнасці, на камандных пасадах.

Калі 1 мая 305 года заснавальнікі імператары Дыяклетыян і Максіміян адракліся ад прастола, Галерый і Канстанцый I Хлор сталі заміж іх новымі аўгустамі. Як расказвае , у Нікамедыі Галерый прапанаваў Дыяклетыяну прызначыць новымі цэзарамі Севера і свайго пляменніка Максіміна Дазу. Тот пагадзіўся, хоць разумеў, што гэтыя людзі не падыходзяць для кіравання дзяржавы. Тады Галерый адправіў Севера да Максіміяна ў Медыялан, каб той абвясціў яго цэзарамЛактанций. О смерти гонителей. XVIII. 12..

На наступны дзень Дыяклетыян сабраў салдат і абвясціў, што адмаўляецца ад імператарскай улады. Усе яны не сумняваліся, што ён абвесціць цэзарам сына Канстанцыя Канстанціна. Аднак раптам Дыяклетыян кажа, што цэзарамі стануць Север і Максімін. Легіянеры падумалі, што Канстанцін змяніў імя, аднак Галерый вывеў замест яго на ўсеагульны агляд МаксімінаЛактанций. О смерти гонителей. XIX. 3—4..

Север прыняў імёны Флавія (стаў, такім чынам, лічыцца прыёмным сынам Канстанцыя) і Валерыя (як прыёмны член дынастыі Дыяклетыяна). Да яго ўладанняў адышлі Італія і Афрыка. Апроч таго, пад кантроль Севера перайшла яшчэ і Панонія, якая да гэтага адносілася да ўладанняў Галерыя. Галерый не быў супраць такога перадзелу па прычыне таго, што Север, як і яго ўласны цэзар Максімін Даза, цалкам знаходзіўся пад яго ўплывам. Такім чынам, Канстанцый Хлор і Север кіравалі захадам Рымскай імперыі, а Галерый і Максі-мін — усходам.

Кіраванне ў якасці аўгуста і гібель Калі ў ліпені 306 года Канстанцый I Хлор сканаў у Брытаніі, Галерый, які зараз афіцыйна стаў старэйшым імператарам, абвясціў Севера аўгустам Захаду і прызначыў Канстанціна, якога ўжо абвясцілі імператарам брытанскія легіёны, яго цэзарамЛактанций. О смерти гонителей. XXV. 5.. Гэты дыпламатычны крок быў распачаты для таго, каб на час супакоіць Канстанціна, аднак ён выклікаў вялікую незадаволенасць у зноў абдзеленага сына Максіміяна Максенцыя, які ў выніку падняў у Рыме паўстанне і абвясціў сябе імператарам 28 кастрычніка 306 года. Гэтаму паспрыялі прэтарыянцы, раздражнёныя тым, што Север загадаў канчаткова расфармаваць іх гвардыю, раней зменшаную Дыяклетыянам да маштабаў звычайнага гарадскога гарнізона. Калі Галерый пазнаў пра пераварот, ён загадаў Северу выступіць супраць бунтара, які захапіў Рым і частку Італіі, і ў пачатку 307 года той выйшаў са сваёй сталіцы Медыялана.

Вобласці Паўночнай Італіі зрабілі падтрымку Северу, аднак, аказаўшыся перад варотамі Рыма, іх войскі захваляваліся. Рэч у тым, што Максенцый, жадаючы перавабіць ваяроў Северу на свой бок, адправіў свайму бацьку прапанову зноў вярнуцца да палітычнага жыцця, на якую той ахвотна адказаў згодайЛактанций. О смерти гонителей. XXVI. 7.. Паколькі многія з арміі Севера ў свой час служылі пад кіраўніцтвам Максіміяна, яны не маглі прымусіць сябе ісці ваяваць супраць яго сына. Апроч таго шпіёны Максенцыя актыўна падрывалі іх баявы дух, тым часам як прэфект Рыма пайшоў яшчэ далей: ён здрадзіў аўгуста і пачаў раздаваць грошы салдатам, каб яны пакінулі свайго гасудара.

Таму неўзабаве ў Севера не заставалася ніякага іншага выйсця, як неадкладна бегчы на поўнач з нешматлікімі рэшткамі яшчэ захавалых яму вернасць салдат. Максіміян адправіўся ўслед за ім і ўстаў каля Равены, дзе знаходзіўся Север, і прымусіў прыняць свае ўмовы. Паверыўшы яго абяцанням, Север даў згоду адмовіцца ад пасады аўгуста ў памен на гарантыю бяспекі яго жыцця. Былога імператара як палоннага прывезлі ў Рым і, правядучы па гарадскіх вуліцах, зняволілі на дзяржаўнай віле ў мястэчку Тры Корчмы на Апіевай дарозе, каб мець закладніка на той выпадак, калі Галерый вырашыць пайсці на Італію.

У выніку, калі Галерый уварваўся ў Італію ў 307 годзе, Север загінуў пры туманных акалічнасцях. Так, па аповедзе Лактанцыя, яго вымусілі пераразаць сабе веныЛактанций. О смерти гонителей. XXVI. 10.. А Псеўда-Аўрэлій Віктар лічыць, што Севера забілі на загад Максіміяна і ён быў пахаваны ў магільні Галіена, размешчанай у дзевяці мілях ад Рыма па Апіевай дарозеПсевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. XL. 3.. жа зусім лічыць, што Север быў забіты ў РавенеЕвтропий. Бревиарий от основания города. X. 2. 1.. Пра характар і выгляд Севера нічога невядома, але Ананім Валезія паведамляе, што ён быў п'яніцай.

Магчыма, Север быў добрым военачальнікам, нягледзячы на тое, што ён не мог узяць Рым. Таксама нічога невядома пра яго стаўленне да хрысціянаў: прынамсі, пераследам ён іх не падвяргаў.

Крыніцы

Літаратура

Першасная літаратура

Даследаванні

Спасылкі

Катэгорыя:Самазабойцы