Канста́нцый II (Фла́вій Ю́лій Канста́нцый, , 7 жніўня 317, , Панонія, Рымская імперыя — 3 лістапада 361, Мапсукрэна, , Рымская імперыя) — рымскі імператар у 337—361 гадах, дзесяць разоў быў консулам.

Біяграфія

Пасля смерці бацькі ў 337 годзе атрымаў у кіраванне большую частку Усходу. У барацьбе за ўсталяванне кантролю над усёй імперыяй ухіліў двух сваіх дзядзькаў (братоў Канстанціна Вялікага) і семярых стрыечнікаў. У 353 годзе пасля перамогі над узурпатарам Магненцыем стаў аднаасобным правіцелем імперыі. У яго кіраванне грамадзянская вайна ўскладнялася тым, што імперыя была змушана весці знясільваючую вайну з персамі і германцаміСправочник по императорам и знаменитым личностям Римской империи .

Літаратура

Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Дынастыя Канстанціна Катэгорыя:Памерлі ад інфекцыйных захворванняў