«Крылы Саветаў» () — расійскі футбольны клуб з горада Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2004 года. Да 2014 года быў адзіным немаскоўскім клубам, які ўдзельнічаў ва ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» і «Лакаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клуб больш за 45 сезонаў правёў у элітных дывізіёнах расійскага футбола. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расіі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў500 матчей «Крыльев Советов» в премьер-лиге России . kc-camapa.ru. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расійскіх футбольных клубаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расійскіх першынстваў 1 жніўня 2011 года матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкара».
Гісторыя
1942—1990 У пачатку 1942 года старшыня цэнтральнага камітэта прафсаюза авіяцыйнай галіны Васерман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве і Куйбышаве. 12 красавіка намеснік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве і Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.
Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонежскага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуіраваных у Куйбышаў з Мінска і Данецка была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 мая 1942 года. 30 ліпеня 1944 года адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фінала «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лакаматыва» з лікам 1:5.
Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лакаматыў» 3 чэрвеня 1945 года супраць каманды «Тарпеда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю з лікам 1:1. Гол, які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР, забіў Пётр Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградскім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі з лікам 2:1 «Балтфлот». Потым былі выязныя перамогі ў Новасібірску, Чалябінску, Свярдлоўску і Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідары групы, а за адзін тур да заканчэння чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забяспечылі сабе выхад у першую групу.
21 красавіка 1946 года ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградскаму «Зеніту» з лікам 1:2.
1991—1998 Пасля спынення існавання СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клуб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў Маскве 29 сакавіка 1992 года ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 года ў хатнім матчы супраць пецярбургскага «Зеніта» з лікам 1:0, гол забіў Аляксандр Цыганкоў. 7 верасня 1992 года ў гасцявым матчы супраць стаўрапольскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паражэнне з лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.
Склад Станам на люты 2024 года.
Галоўныя трэнеры
Віктар Новікаў (1945—1946) Аляксандр Абрамаў (1947—1952) Пётр Бурмістраў (1953—1954) Вячаслаў Салаўёў (1954—1957) Аляксандр Абрамаў (1958—1960) Віктар Карпаў (1961—1969) Усевалад Блінкоў (1969—1971) Генадзь Сарычаў (1972) Віктар Кірш (1973—1977) Аляксандр Гулеўскі (1978) Віктар Кірш (1979) Альфрэд Фёдараў (1980) Барыс Стральцоў (1981) Генадзь Сарычаў (1981—1985) Валяр’ян Панфілаў (1985) Віктар Лукашэнка (1986—1988) Віктар Анціховіч (1989—1993) Валерый Багданаў (1994) Анатоль Кікін (1994) Аляксандр Авяр’янаў (1994—1998) Аляксандр Тарханаў (1999—2003) Гаджы Гаджыеў (2003—2006) Сяргей Аборын (2007) Аляксандр Тарханаў (2007) Леанід Слуцкі (2008—2009) Юрый Газаеў (2009—2010) Аляксандр Тарханаў (2010—2011) Андрэй Кобелеў (2011—2012) Гаджы Гаджыеў (2012—2013) Аляксандр Цыганкоў (2013—2014) Уладзімір Кухлеўскі (2014) Франк Веркотэрэн (2014—2016) Вадзім Скрыпчанка (2016—2017) Андрэй Ціханаў (2017—2018) Міядраг Божавіч (2018—2020) Андрэй Талалаеў (2020) Ігар Осінькін (з 2020 года)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Крылы Саветаў Самара Крылы Саветаў Самара