Іван Аляксандравіч Чахоўскі (, в. Рыбцы, Смілавіцкі раён, Менская акруга) — беларускі вучоны-медык. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1928 года ў в. Рыбцы Смілавіцкага раёна Менскай акругі (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
У 1946 г. скончыў Пярэжырскую СШ, а ў 1951 г. — Мінскі медыцынскі інстытут. Служыў 6 гадоў у Ваенна-Марскім флоце на пасадзе доктара-гігіеніста. Дэмабілізаваўся ў званні капітана медыцынскай службы і паступіў у аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў галоўным санітарным урачом г. Мінска (1961—1967). З 1967 года ўзначальваў кафедру гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая дзейнасць Аўтар 160 навуковых прац і энцыклапедычнага дапаможніка «Культура харчавання».
Літаратура
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі Знаменитые выпускники Чахоўскі, Іван Аляксандравіч (вучоны ў галіне гігіены)
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Санітарныя ўрачы Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Мінска