Сыраежка харчовая, сыраежка, сыраежка ядомая (Russula vesca) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая да распасцёртай, з хваліста-выгнутым, зрэдку прыўзнятым, краем. Скурка лёгка адстае ад мякаці, буравата-чырванаватага колеру, часам выцвітаючая. Ножка даўжынёй 3—6 см і 1—2 см у дыяметры цыліндрычная, суцэльная, злёгку маршчыністая ўздоўж і звужаная ўнізе. Мякаць белая, саладкаватая на смак і не мае асаблівага паху. Споры шарападобныя, бясколерныя, дробнашыпаватыя.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне Грыбы растуць у лісцевых і зрэдку ў хвойных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні, паасобку або групамі.

Літаратура

Russula vesca Fr., Anteckn. Sver. Ätl. Svamp.: 51, 1836. — R. mitis Rea, Brit. basidiomyc. (Cambridge): 63 (1922). — Сыроежка съедобная (пищевая). — Сыраежка ядомая. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 130, 166. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).

Катэгорыя:Сыраежка Катэгорыя:Ядомыя грыбы