Юлія Міхайлаўна Чурко () — беларускі мастацтвазнавец, балерына, пісьменнік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)Чурко, Юлія Міхайлаўна (доктар мастацтвазнаўства; тэатральнае мастацтва; мастацкая літаратура; нар. 1936).

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963).

Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць Сярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор.

Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах, прэміі імя К. Крапівы (1996). Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай СССР (1980).

Крыніцы

Літаратура Хореографическое искусство Белоруссии : основные этапы и проблемы развития : автореферат диссертации … доктора искусствоведения : 820 / Ю. М. Чурко. — Москва, 1972. Чурко Юлия Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 556. Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 291—292. Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 751. Чурко Юлія Міхайлаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 533. Чурко Юлія Міхайлаўна / Л. А. Сівалобчык // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 520.

Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Балетазнаўцы Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі