Іва́н Міха́йлавіч Качу́ра (, мястэчка Турын, цяпер аграгарадок Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Біяграфія Закончыў Мар’інагорскі аграрна-тэхнічны каледж (1930). У 1930 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага калгаснага інстытута (1933). У 1935—1937 гадах на пасадзе намесніка дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута рэканструкцыі сельскай гаспадаркі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 года — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР, у 1951—1956 гадах — Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1956 года — Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

З 1971 года старшы навуковы супрацоўнік-кансультант БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых прац па арганізацыі і аплаце працы ў калгасах, укараненні гаспадарчага разліку, павышэнні прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), «Знак Пашаны» (1971 г.), медаляміhttp://ekonomika.by/ekonomisty/kachura-ivan-mikhajlovich.

Літаратура

Весцi АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1977. № 2; 1982. № 2.

Спасылкі Качура, Іван Міхайлавіч (эканаміст ; 1902—1988) http://unicat.nlb.by/ Член-карэспандэнт КАЧУРА Іван Міхайлавіч http://nasb.gov.by/ Іван Міхайлавіч Качура ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта