Іван Ігнатавіч Крукаў (10 студзеня 1910 — 20 чэрвеня 1994) — яфрэйтар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Іван Крукаў нарадзіўся 10 студзеня 1910 года ў вёсцы Чарнава (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння Канскага аўтадарожнага тэхнікума пражываў і працаваў у Карымскім раёне Чыцінскай вобласці. У 1941 годзе Крукаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года яфрэйтар Іван Крукаў быў старшым вадзіцелям 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна 6-й пантонна-маставой брыгады Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У перыяд з 25 верасня па 8 кастрычніка 1943 года Крукаў удзельнічаў у пераправе праз Днепр у раёне сеў Калька і Гусеніцы Барыспальскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР. Калі паром Крукава быў пашкоджаны варожым снарадам, ён аператыўна ліквідаваў прабоіну і працягнуў выконваць баявую задачу. Увогуле за азначаны перыяд ён пераправіў 47 артылерыйскіх гармат, 3570 скрынь з боепрыпасамі і каля 2500 байцоў і камандзіраў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года яфрэйтар Іван Крукаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2481Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.
Пасля заканчэння вайны Крукаў быў дэмабілізаваны. Жыў спачатку ў пасёлку Дарасун, пазней пераехаў у Чарнігаў.
Памёр 20 чэрвеня 1994 года, пахаваны на Яцеўскіх могілках Чарнігава.
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Імя воіна-вадзіцеля, Героя Савецкага Саюза І. І. Крукава ўвекавечана на сцяне памяці Усурыйскага вышэйшага ваеннага аўтамабільнага каманднага вучылішча.
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ў Чарнігаве Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро